Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак перадасьць уладу віцэ-прэзыдэнту Амару Сулейману, але ня сыдзе са сваёй пасады аж да верасьнёўскіх выбараў. Учора ў вячорным звароце да народу Мубарак чарговы раз заявіў, што ня будзе балатавацца на наступны тэрмін. Запэўніў, што ён імкнецца давесьці краіну да дэмакратычных выбараў і перадаць уладу ноаваабранаму прэзыдэнту.
Прэзыдэнт Мубарак заклікаў жыхароў Эгіпту, каб не атаясамлівалі надыходзячых рэформаў зь ягонай асобай, таму ён перадае свае паўнамоцтвы Амару Сулейману. Адначасова Мубарак заявіў, што Эгіпет ня прыме ніякага дыктату чужых краінаў. Заява Мубарака выклікала расчараваньне й разьюшанасьць сярод дэманстрантаў, сабраўшыхся ў Каіры. Чакаецца, што пасьля пятнічных малітваў у мячэтах на пляц Тахрыр у Каіры выйдзе да 20 мільёнаў пратэстуючых. Частка зь іх намерваецца пайсьці пад палац прэзыдэнта й будынак урадавай тэлевізіі.
кp