Сёння мы запрашаем вас, шаноўныя слухачы, наведаць палац у Атвоцку Велькім, які месьціцца ўсяго 45 кілямэтраў на поўдзень ад Варшавы.
Палац у Атвоцку Велькім зьяўляецца адной зь нямногіх добра захаваных магнацкіх сядзібаў з эпохі барока на Мазоўшы. Гэта былая летняя рэзыдэнцыя варшаўскага роду Бяліньскіх. Палац быў пабудаваны ў сямнаццатым стагодзьдзі, потым прыйшоў у заняпад, а пасьля Другой сусьветнай вайны быў адноўлены. Сёньня тут знаходзіцца музэй інтэр'ераў ды ўнутранага аздабленьня, аддзел Нацыянальнага музэя ў Варшаве. У палацы можна любавацца даўнімі стылёвымі інтэр'ерамі. На першым паверсе знаходзяцца: актавая заля й сталовая, аформленыя ў стылі барока, клясыцызму. Таксама тут адноўлены два памяшканьні ў стылістыцы пэрыяду кіраваньня маршала Юзафа Пілсудскага.
Па аздобнай лесьвіцы можна падняцца на другі паверх, дзе знаходзяцца тры пакоі абстаўленыя мэбляй з часоў венскага клясыцызму, арыгінальны захаваны вэстыбюль, і бальную залю, якая сёньня выконвае функцыю канцэртнай залі. Ёсьць яшчэ тры пакоі з фрэскамі, дзе ў цяперашні час вядуцца рэстаўрацыйныя працы.
Палац стаіць у атачэньні гістарычнага парку. Паркавая пляніроўка датуецца сямнаццатым стагодзьдзем, калі будаваўся палац. Пры свтарэньні парку выкарыстоўваліся старыя дрэвы. Парк нагадвае францусскі сад, ёсьць ведьмі цікавыя паркавыя вынаходніцтвы: паркавыя алеі разыходзяцца ў розныя бакі, як промні зоркі альбо густы ліповы гай. Шарму дадаюць шматлікія паркавыя вадаёмы: канал і паркавая копанка, якія спалучаныя зь Віслай.
Атвоцкі парк лічыцца вядучым прыкладам паркавай архітэктуры з гэтак званай «варшаўскай групы», то бок палацавых паркаў у Вілянаве, Небарове ці Ўяздоўскага парку.
Летам у Атвоцкім парку й палацы ладзяцца канцэрты, асабліва клясычнай музыкі.
Пасьля наведваньня палаца й шпацыры па гістарычным, маляўнічым парку, вы можаце паабедаць у палацавай кавярні, адчуць атмасфэру й смак 17 стагодзьдзя ды летніх вечароў тагачасных магнатаў.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч