• Беларускія сьвятары на чэмпіянаце Эўропы па міні-футболе
  • Audio6.37 MB
  • 08.03.2011

На прыканцы лютага ў польскім горадзе Кельцэ прайшоў V Чэмпіянат Эўропы па міні-футболе сярод святароў.

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды сьвятароў з 12 эўрапейскіх краінаў: Харватыі, Іспаніі, Партугаліі, Аўстрыі, Славаччыны, Украіны, Босніі й Герцагавіны, Славеніі, Вугоршчыны, Польшчы ды Беларусі.

Чэмпіёнамі Эўропы па міні-футболе 2011 сярод сьвятароў сталі польскія ксяндзы, дарэчы, як падкрэсьлівае ксёндз Марэк Лосак – старшыня арганізацыйнага камітэты й капітан польскай каманды - не ўпершыню.

Сёлета ўпершыню на мерапрыемства былі запрошаныя таксама каманды ксяндзоў зь Беларусі і Ўкраіны.

Хаця беларускія сьвятары занялі апошняе, шостае месца ў сваёй групе, аднак удзельнікі адчуваюць сябе задаволенымі, падсумаваў адзін з чальцоў беларускай зборнай- ксёндз Артур Малафей з Горадні.

Ксёндз Маляфей дадаў, што нягледзячы на паразу, беларуская каманда хоча падрыхатавацца да ўдзел у чарговым чэмпіянаце па міні-футболе сярод ксяндзоў, які ў будучым годзе пройдзе ў Вугоршчыне.

Падрабязнасьці ў далучаным файле.

Анна Задрожна