Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” сьвяткуе 55-гадовы юбілей. Першы нумар выйшаў з друку 4 сакавіка 1956 году. Газэта, якая выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы, выканала велізарную культуратворчую ролю ў беларускім асяродзьдзі. За гэты час пабачыла сьвет больш за 2800 нумароў, распавядае намесьнік галоўнага рэдактара тыднёвіка „Ніва” Віталь Луба.
Урачыстае сьвяткаванне 55-годзьдзя “Нівы” пройдзе ў Беластоку 15 траўня.
Кожны панядзелак у нашым эфіры можна пачуць актуальны агляд падзеяў тыднёвіка беларусаў у Польшчы.
КР