Сёньня шаноўныя слухачы, мы запрашаем вас наведаць, дэндрарый у Рогаве. Вельмі добрае месца на пачатак вясны! Яго адносяць да найбольш багатых дэндрарыяў у Эўропе з пункту гледжаньня колькасьці ды разнастайнасьці дрэваў, кустарнікаў ды кветак. Гэты дэндрарый знаходзіцца у Лодзінскім ваяводстве, у гміне Рогаў.
Рогаўскі арбарэтум месьціцца ў лесе й лічыцца лясным паркам. На абшары дэндрарыя знаходзіцца адна з найбагацейшых ды найцікавейшых калекцыяў дрэваў і кастарнікаў у Цэнтральнай Эўропе. Калекцыю рогаўскага дэндрарыя дапаўняюць пасадкі прывазных дрэваў, аранжэрэі ды скальны парк – улюбёнае месца наведвальнікаў.
Рогаўскі дэндрадый быў створаны ў 1925-м годзе прафэсарам Эдвардам Хадзіцкім, які тут упершыню зьдзейсьніў экспэрымэнтальную пасадку псэўдатсуга зялёнага – гэта вечназялёная расліна, якая расьце у заходніх раёнах Паўночнай Амэрыкі. Сёньня гэта найвышэйшыя дрэвы у Рогаве, вышыня якіх сягае 35-ці мэтраў.
Асноўным элемэнтаў сёньняшняга рогаўскага дэндрарыя зьяўляецца калекцыя драўляністых расьлінаў, якая ахоплівае расьліны, што растуць і зімуюць на грунце дэндрарыя. Яна мае ўнівэрсальны характар і ахоплівае гатункі расьлінаў, якія могуць расьці у нашай кліматычнай зоне. У апошнія часы дэндрарый спэцыялізуецца на пошуку новых гатункаў расьлінаў, якія зьяўляюцца ў нашым рэгіёне.
Другая цікавая калекцыя рогаўскага дэндрарыя – гэта эспэрымэнтальныя пасадкі прывазных расьлінаў дзеля вывучэньня жывучасьці й прадуктыўнасьці паасобных гатункаў. Найбольшая ўвага надаецца тут паўночнаамэрыканскім гатункам: псэўдатсуга зялёная, туя гіганцкая, піхта вялікая.
У дэндрарыі ёсьць багатая й вельмі цікавая калекцыя тропікавых расьлінаў, якія вырошчваюць тут у аранжэрэях. Гэта, напрыклад, коркавы дуб, вечназялёная сэквоя, вечназёлёны клён і магнолія. Наведвальнікі рогаўскага дэндрарыя вельмі любяць скальны парк, дзе сярод невялікіх ручаёў і копанак растуць горныя расьліны.
Калі вы ўпадабаеце нейкую расьліну, яе можна набыць тут жа. Так што калі будзеце непадалёк, запрашаем наведаць дэндрарый у Рогаве.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч