• Вялікабрытанія сьвяткуе шлюб нашчадка трону
  • 29.04.2011


Сёньня ў поўдзень у Лёндане сын нашчадка брытанскага трона, 29-гадовы прынц Уільям Віндзор узяў шлюб з Кэйт Мідлтан.

Прынц Уільям пазнаёміўся са сваёй абраньніцай падчас вучобы. Брытанская прэса часта апісвала гісторыю іх знаёмства, як сустрэчу прынца з папялушкай. Кэйт Мідлтан цяжка назваць папялушкай, бо яна паходзіць з заможнай сям’і, хоць і не арыстакратычнай. Упершыню з 1660 году нашадак брытанскага трону ажаніўся не з асобай каралеўскай альбо шляхетнай крыві. Узгаданы факт падаграваў інтарэс да гэтага шлюбу. Шлюбная цырымоня адбылася ў тысячагадовым Вэстмінстэрскім абацтве ў прыстунасьці каля 2000 гасьцей. Больш падрабязна распавяде лёнданскі карэспандэнт Польскага радыё Гжэгаж Дрымэр.

Гжэгаж Дрымэр: Шлюб адбыўся ў вельмі прыгожым афармленьні. Упершыню за апошнія 350 гадоў будучы кароль пабараўся з жанчынай неарыстакратычнага паходжаньня. Шлюб правёў галава ангельскага касьцёла, архіепіскап Кантэрбэры, які паблаславіў маладым. Пасьля бласлаўленьня 2000 гасьцеў і хор Вэстмінстэрскага абацтва засьпявалі найпрыгажэйшы з брытанскіх царкоўных гімнаў: Ерузалім. Імша закончылася а 14 гадзіне менскага часу. Прынц Уільям і прынцэса Кэйт выйшлі з абацтва, дзе іх прывіталі натоўпы людзей. Потым у атачэньні каралеўскай гвардыі паехалі на прыём у палац Букінгем.

Перад абацтвам ды ўздоўж трасы праезду каралеўскага картэжу стаяць натоўпы людзей, якія назіраюць за шлюбнымі цырымоніямі. Найбольш за ўсё гледачам спадабалася сукенка маладой. Пра настроі й чаканьні ангельскага грамадзтва мы запыталіся ў мінакоў.

Я лічу, што гэта частка нашай гісторыі, і я хацела б быць часткай гэтага. Апроч гэтага я хацела пабачыць прынца Гары! Мне вельмі спадабалася сукенка маладой, трэба павіншваць праектанта. Яна надзвычай прыгожая. Я хачу адчуць адмасфэру сьвята й хачу паказаць сваю падтрымку каралеўскай сям’і. Усё надзвычай прыгожа, нельга было выбраць лепей.

Пасьля шлюбнай цырымоніі маладая пара паехала ў Букінгемскі палац. А 14:30 Кэйт і Ўільям выйшлі на палацавы балькон ды пацалаваліся на вачах радаснага натоўпу, згодна з традыцыяй. Сёлетні шлюб стаў няйвялікшай урачыстасьцю падобнага тыпу ў ангельскай гісторыі. Больш падрабязна распавядае Адрыяна Банкоўска, карэспандэнтка Польскага радыё зь Лёндану.

Адрыяна Банкоўска: Гора тым, хто ня ўзяў з сабой парасону і гумовікаў. Шматгадзіннае знаходжаньне на дварэ можа скончыцца хваробай, бо надвор'е сёньня было некарысным для людзей. Зраніцы над Лёнданам вісяць чорныя хмары. Аднак гэта не напалохала аматараў каралеўскай сям’і, якія масава стаяць уздоўж трасы каралеўскага картэжу Кэйт ды Ўільяма. Шмат хто з прысутных узгадвае шлюб бацькоў Уільяма: прынцэсы Даяны й прынца Чарльза. Аднак традыцыя ўрачыстага сьвяткаваньня нарадзілася раней. Усё пачалося з каралевы Вікторыі ў 1840 годзе. У 1863 годзе каля 80 тысяч чалавек назіралі за шлюбам прынца Ўэльскага Эдуарда VІІ. Сьвяткаваньне доўжылася некалькі дзён. Паводле папярэдніх ацэнак, падчас урачыстасьцяў на вуліцы Лёндана выйшла больш за 600 тысяч чалавек.

Гэты шлюб назіральнікі ўжо пасьпелі назваць найбольш рамантычнай падзеяй стагодзьдзя.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч