У выніку ўдару сіл NATO загінуў сын Муамара Кадафі Саіф аль-Араб і трое ўнукаў лібійскага дыктатара. Самалёты міжнароднай кааліцыі абстралялі ракетамі адну з рэзыдэнцый Кадафі, дзе жыў яго сын. Прыбылыя на месца заходнія журналісты ўбачылі поўнасьцю зруйнаваны ў выніку абстрэлу палац.
Саіф аль-Араб быў наймалодшым сынам Кадафі. Нядаўна ён вярнуўся ў Лібію пасьля вучобы ў Эўропе. Ён быў неактыўным палітычна, у адрозьненьні ад свайго брата Саіфа аль-Іслама, які цяпер часта выступае па замежных тэлеканалах, абараняючы лібійскі рэжым.
вс