• На Кастрычніцкай плошчы могуць аднавіць старадаўні касьцёл
  • 11.05.2011

Менгарвыканкам падтрымаў прапанову старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча аднавіць на Кастрычніцкай плошчы ў Менску касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага - помнік барока XVII-XVIII стагодзьдзяў.

У сваім лісьце камітэт па архітэктуры й горадабудаўніцтву Менгарвыканкама паведаміў, што прапанова грамадзкага аб'яднаньня накіравана дырэкцыі «Менскай спадчыны» для разгляду пры праектаваньні шматузроўневай аўтастаянкі ў раёне Кастрычніцкай плошчы.

Падмуркі касьцёла, аднаго з самых прыгожых і значных помнікаў беларускай архітэктуры, разбуранага ў 1950 годзе, былі адкрыты ў 1986 годзе на рагу вуліц Інтэрнацыянальнай й Энгельса каля Палаца Рэспублікі. Фасад касьцёла ўяўляў сабой багата дэкараваную трохнефавую базіліку. Інтэр'ер вызначаўся багацьцем, быў распісаны фрэскамі, уключаў 14 алтароў. На хорах стаяў самы вялікі й прыгожы ў горадзе арган - на 24 галасы.

дг