- Цэны на навучаньне - у жніўні
- 26.07.2011
Цэны на платнае навучаньне ў беларускіх ВНУ будуць апублікаваныя 2 жніўня, паведамляе сайт Міністэрства адукацыі. Зараз ідзе працэс узгадненьня з мэтай кантролю ўзроўню ведаў і з улікам сацыяльнай скіраванасьці паслугі, зазначаюць у ведамстве.
Прыватныя ВНУ фарміруюць цэны на навучаньне самастойна.
Абітурыенты, якія вытрымалі ўступныя іспыты для ўдзелу ў конкурсе на дзённую, завочную й вячэрнюю формы навучаньня, на ўмовах аплаты могуць падаваць дакумэнты ў ВНУ па 4 жніўня.
БелаПАН/вс