- "Людзі ў цывільным" - не грамадзяне Расеі, пасол
- 25.07.2011
«Людзі ў цывільным», якія ўдзельнічаюць у затрыманьні дэманстрантаў падчас пратэстных «маўклівых акцый», не зьяўляюцца прадстаўнікамі расейскіх спэцслужбаў. Пра гэта заявіў надзвычайны й паўнамоцны пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
Амбасадара таксама выказаўся па эканамічнай сытуацыі ў Беларусі. Паводле яго, абмежаваньні валютнага рынку й абмежаваньні імпарту, уведзяныя ўрадам Беларусі, могуць аказаць нэгатыўны уплыў на эканоміку й выклікаць рост незадаволенасьці ў насельніцтва.
Аляксандар Сурыкаў прызнаў таксама, што сам асабіста сутыкаецца апошні час зь недахопам спажывецкіх тавараў.
Свабода/вс