Расея не разглядае магчымасьці выдзяленьня крэдыту Беларусі са свайго бюджэту, гаворка ідзе толькі пра крэдытаваньне з Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС, заявіў 11 мая віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын.
Ён таксама паведаміў, што ўмовы выдзяленьня крэдыту Беларусі могуць быць вызначаныя да візыту прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна ў Менск, заплянаванага на наступным тыдні.
А. Кудрын: Мы разглядаем магчымасьць выдзяленьня крэдыту на суму аднаго мільярда далараў (сёлета), але таму, што праграма разьлічана на тры гады, то таксама разглядаем такія крэдыты ў 2012-2013 гадах.
Ён таксама зазначыў, што лічыць мэтазгодным зварот Беларусі да МВФ або асобных краін для выдзяленьня крэдытаў, бо грошай, якія могуць быць выдзелены ЭўрАзЭС, будзе недастаткова.
На думку Кудрына, апрача крэдытнай падтрымкі Беларусь павінна прыватызаваць шэраг аб'ектаў, якія могуць зацікавіць замежных інвэстараў. Гэта дазволіла б атрымаць каля 2 мільярдаў даляраў ад прыватызацыі.
дг