• СПБ хоча дапамагчы сям’і А. Пачобута
  • 11.05.2011

У непрызнаваным беларускімі ўладамі Саюзе палякаў Беларусі ў Горадні ўзьнікла ініцыятыва матэрыяльнай падтрымкі сям’і Анджэя Пачобута, які знаходзіцца пад вартай.

На сходзе гарадзкой арганізацыі Саюзу абрана ініцыятыўная група, каб стварыць камітэт дапамогі. Мэта — сабраць грошы для Аксаны Пачобут і яе двух дзетак.

У Саюзе палякаў працягваюць таксама зьбіраць подпісы пад хадайніцтвам аб зьмене Анджэю Пачобуту меры стрыманьня.

Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскага выданьня „Gazeta Wyborcza” абвінавачваны ў абразе й у паклёпе на прэзыдэнта. Справы прахдзяц на падставе публікацыі журналіста, большая частка зь якіх узятая з польскага выданьня.

svaboda.org/аз