Яшчэ адзін месяц Партыя БНФ і грамадзкае аб’яднаньне „БНФ Адраджэньне” будуць правацаць у офісе па вуліцы Машэрава, 8 у Менску. Што будзе пазьней – невядома.
Гаспадарчы суд Менска на пачатку гэтага тыдня прыняў рашэньне высяліць арганізацыі па просьбе ЖРЭА Савецкага раёна, але БНФ не здаецца й будзе змагацца за гэтае памяшканьне ў судах усіх інстанцыяў. Пра актуальную сытуацыю й бліжэйшыя пляны расказвае старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.