• Заснавальнік фінансавай піраміды МММ хоча дапамагчы Лукашэнку
  • 12.05.2011

Заснавальнік фінансавай піраміды МММ Сяргей Маўродзі прапанаваў Аляксандру Лукашэнку адкрыць пункты МММ па ўсёй рэспубліцы для таго, каб зьвязаць залішнія сродкі насельніцтва, спыніць інфляцыю й дэвальвацыю беларускага рубля.

Маўродзі, у прыватнасьці, заявіў:

“Выхад ёсьць - і вельмі просты. Дазвольце МММ ў Беларусі, дайце дабраславеньне - карт-блянш мне, адкрыйце пункты ва ўсіх аддзяленьнях ашчадбанка. Я за месяц, ну за два, зьвяжу сродкі насельніцтва, спыню інфляцыю й падзеньне беларускага рубля ", - паабяцаў Маўродзі ў відэазвароце, разьмешчаным на яго сайце.

Скандальна вядомы заснавальнік фінансавай піраміды лічыць, што валютна-фінансавы крызыс у эканоміцы Беларусі выкліканы дзеянньямі “прафэсійных эканамістаў ды фінансістаў”.

дг