Старшыня спэцыяльнай рабочай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі Ута Цапф не змагла патрапіць на судовы працэс над экс-кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам. 10 траўня яна даведалася пра адмову ў атрыманьні беларускай візы.
Пра гэта “Белпартызану” паведаміла дачка Мікалая Статкевіча Кацярына, якая выступіла на пасяджэньні фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Бундэстага Нямеччыны.
Кацярына Статкевіч: “Пасля майго выступленьня таксама выступіла Ута Цапф, падтрымала мой выступ і распавяла пра тое, што яна ня зможа ўдзельнічаць назіральнікам на працэсе за маім бацькам, бо ёй 10 мая канчаткова адмовілі ў беларускай візе".
дг