• Лукашэнка гатовы ўвесьці забарону на выезд за мяжу каля 200 апазыцыянэрам
  • 12.05.2011

Беларускія ўлады могуць забараніць выезд за мяжу каля 200 апазыцыянэрам. Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс-Захад” заявіла ў чацьвер крыніца ў Адміністрацыі прэзыдэнта.

Уступны сьпіс ужо ўключае больш за 200 чалавек. Гэтым асобам будзе забаронены выезд з краіны, у тым ліку й праз тэрыторыю Расеі, з улікам фарміраваньня адзінай міграцыйнай палітыкі дзьвюх краін.

Супрацоўнік прэзыдэнцкай Адміністрацыі таксама не выключыў, што ўлады прапануюць амбасадарам шэрагу дзяржаў ЭЗ пакінуць межы краіны ў выпадку ўвядзеньня Эўразьвязам эканамічных санкцый у дачыненьні да Беларусі.

Такая прапанова паступіць тым паслам, “якія, замест разьвіцьця ўзаемапаважлівых і дружалюбных адносін з краінай знаходжаньня, пасьлядоўна навязвалі ўрадам сваіх дзяржаў правядзеньне антыбеларускага курсу” – распавяла крыніца ў Адміністрацыі.

дг