• Андрэй Пачобут пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы
  • 13.05.2011

Сьледзтва завершылася. Журналісту ў прысутнасьці адваката прадстаўленыя абвінавачаньні па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле часткі І  артыкула 368  “абраза прэзыдэнта” Пачобуту пагражае да двух гадоў пазбаўленьня свабоды, паводле часткі І артыкула 367 “паклёп на прэзыдэнта” -  ад двух да чатырох гадоў. У сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы матэрыялы сьледзтва Андрэю Пачобуту перадаў сьледчы Арсеній Нікольскі. Цяпер матэрыялы сьледзтва будуць перададзеныай ў суд.

Сваю падтрымку Андрэю Пачобуту выказалі эўрадэпутаты падчас апошняй пленарнай сэсіі ЭП ў Стразбурзе.

кр