• У Менску спрабавалі падпаліць Дом правасудзьдзя, дзе судзілі Саньнікава
  • 16.05.2011

У ноч з суботы на нядзелю невядомыя кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю ў менскі Дом правасудзьдзя. А 4.40 ад вартаўніка будынку паступіла паведамленьне аб спрацоўваньні на першым паверсе будынка пажарнай сыгналізацыі.

Каля будынка знойдзена бутэлька ёмістасьцю 0,7 літра з кнотам і гаручай вадкасьцю, а таксама фрагмэнты трох пабітых бутэлек. Мяркуецца, што гэта сумесь бэнзіну й алею, альбо так званы “кактэйль Молатава”. Агнём пашкоджаныя дзьверы службовага ўваходу, на сьцяне бачныя сьляды дымленьня.

Па факце падпалу ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу “хуліганства”. Па справе былі дапытаныя шэсьць чалавек.  Сярод дапытаных, як паведаміў сайт Хартыя’97, паплечнікі Андрэя Саньнікава Аляксандар Кудлаеў з сынам і Ўлад Беразоў.

дг