• Дзевяты дзень судзяць Някляева, шосты - Статкевіча
  • 17.05.2011

Дзевяты дзень працягваецца судовы працэс над экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўладзімірам Някляевым й Віталём Рымашэўскім, а таксама Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзмітрыевым, Сяргеем Вазняком, Настай Палажанкай. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі (арт. 342).

У сваю чаргу, шосты дзень у Ленінскім раённым судзе Менска рацягваецца разгляд справы экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Міколы Статкевіча й Дзмітрыя Ўса, былога міліцыянэра Аляксандра Класкоўскага й яшчэ чатырох удзельнікаў Плошчы - Андрэя Пазняка, Дзмітрыя Буланава, Арцёма Грыбкова, Аляксандра Квяткевіча. На пытаньні суда адказваюць сьведкі, якіх плануецца за сёньня дапытаць каля дзесяці.

Нагадваем, да гэтай пары за ўдзел у падзеях 19 сьнежня асуджаныя 30 чалавек, у тым ліку экс-кандыдат у прэзыдэнты А. Саньнікаў, якога прысудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

аз