Справа аб спыненьні выхаду «Народнай волі» адтэрміноўваецца на месяц.Папярэдняе судовае пасяджэнне аб закрыцьці «Народнай волі» павінна было адбыцца 13 траўня, але суд перанёс разгляд справы па прычыне адсутнасьці адваката Гары Паганяйлы.
Учора Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў справу, паколькі рэдакцыя не пасьпела абскардзіць апошняе папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам інфармацыі.
У чацьвер Гаспадарчы суд будзе разглядаць касацыйную скаргу «Народнай волі» на рашэньне аб папярэджаньні. Пасьля Гары Паганяйла зьбіраецца абскарджваць сам факт вынясеньня папярэджаньня. Такім чынам судовы працэс у справе спыненьня выхаду «Народнай волі» будзе адкладзены прыкладна да другой паловы чэрвеня.
кр