• Магілёў: апазыцыянэры прайгралі суд гарвыканкаму
  • 18.05.2011

Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі трох актывістаў на дзеяньні Магілёўскага гарвыканкаму.

Прафсаюзныя актывісты Юры Новікаў, Сяргей Фамін ды кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў дамагаліся ад суда прызнаць незаконнай і адмяніць пастанову выканаўчай улады, якой апазыцыянэрам не дазволілі правесьці тры пікеты за вызваленьне беларусіх палітвязьняў.

Пікеты мелі адбыцца 25, 26 і 27 сакавіка ў людных месцах цэнтру гораду. Заяўку ў гарвыканкам падпісалі 13 актывістаў апазыцыі.

Гарвыканкам адмовіў у іх правядзеньні на той падставе, што вызначаным месцам для мерапрыемстваў палітычных, грамадзкіх і прафсаюзных арганізацыяў зьяўляецца стадыён на вуліцы Чалюскінцаў.
 
Паводле актывістаў, рашэньне гарадзкой улады супярэчыць беларускаму заканадаўству й Канстытуцыі. Судзьдзя Валянціна Лапаціна не знайшла падставаў для задавальненьня скаргі.

svaboda.org/аз