Трое анархістаў з Бабруйску асуджаныя на 7 гадоў пазбаўленьня волі за падпал дзьвярэй мясцовага КДБ. Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павал Сырамлотаў прызнаныя вінаватымі па двух артыкулах крымінальнага кодэксу:" Злоснае хуліганства "і" Наўмыснае прычыненьне шкоды ў асабліва буйных памерах ".
Прысуды мала чым адрозьніваюцца ад пакараньня, прапанаванага пракурорам. Па вэрсіі абвінавачаньня, спаленыя дзьверы ў сядзібе КДЬ каштавалі каля 2 млрд. рублёў.
Тым часам, інтэрнэт-рэсурсы паведамляюць, што шкода ад нападу на будынак бабруйскага КДБ склала каля 235 тыс. рублёў.
Адвакаты абвінавачаных з пазыцыяй абвінавачваньня не пагадзіліся, яны папрасілі суд ўлічыць, што паказаньні іх падабаронныя давалі пад ціскам. Пасьля заканчэньня пасяджэньня суда адвакаты заявілі, што будуць абскарджваць прысуд Бабруйскага суда ў Магілёўскім абласным судзе.
дг