• Нясвіжскі замак рыхтуецца да афіцыйнага адкрыцьця
  • 19.05.2011

Помнік архітэктуры XVI-XVIII стагодзьдзяў Нясвіжскі замак рыхтуецца да афіцыйнага адкрыцьця, паведамляе БелТА.

Зараз спэцыялісты займаюцца высокамастацкімі рэстаўрацыйнымі працамі - аздабленьнем інтэр'ераў, лепкай, пазалотай. Плянуецца, што замак будзе ўведзены ў эксплюатацыю на пачатку ліпеня: ён цалкам адкрыецца для турыстаў, будзе сфармавана музэйная экспазыцыя.

Нявыключана, што асобныя працы па рэстаўрацыі, якія патрабуюць асаблівай увагі (напрыклад, аднаўленьне фрэсак і камінаў), працягнуцца пасьля 2011 года.

Акрамя таго, завяршылася будаўніцтва апартамэнтнай часткі Нясвіжскага замка: гасцініца, кавярня й рэстаран гатовы прымаць наведвальнікаў, аднак афіцыйна пачнуць працаваць з адкрыцьцём Нясвіжскага замка.

Нясвіжскі замак быў закладзены Радзівілам Сіроткай ў 1583 годзе, галоўным архітэктарам быў італьянскі майстар Бэрнардоні. 

дг