• Беларускія рублі выстаўляюцца на продаж на міжнародным інтэрнэт-аўкцыёне e-Bay
  • 20.05.2011

Беларускія рублі выстаўляюцца на продаж на міжнародным інтэрнэт-аўкцыёне e-Bay. Пры гэтым у наяўнасьці як выведзеныя з абароту „зайцы” й „вавёркі”, так і сучаныя купюры.

Што тычыцца „зьвярынца”, то каштуе ён дробязь. За пачку „ласёў” – купюраў наміналам у 25 рублёў - просяць усяго  $14,5. Паасобыя банкноты зь мядзьведзем, ваўком ці рысьсю можна набыць за $0,99. Поўны „зьвярыны” камплект з 8 купюраў (ад 50 капеек до 100 рублёў альбо ад „вавёркі” да „зубра”) каштуе $6,85.

З актуальнымі разьліковымі  білетамі  сытуацыя зусім іншая. Купюру ў 5 тысяч рублёў выставілі за $3,67.  А вось за памятную купюру ў 20 тыс. «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год», выпушчаную абмежаваным тыражом у 3 тысячы, просяць $45.

Бальшыня гандляроў зарэгістраваная ў Летуве. Аднак пакуль што няма жадаючых набыць беларускія грошы, нават сярод нумізматаў.

кр/Interfax