• Бузэк: Беларусь – лябараторыя для недэмакратычных сілаў
  • 20.05.2011

Беларусь становіцца лябараторыяй для недэмакратычных сілаў сьвету, заявіў Ежы Бузэк на паседжаньні Парлямэнцкага форума "Садружнасьць дэмакратыяў" у Тбілісі. Гэтую заяву старшыня ЭП зрабіў падчас выступу на тэму "Дэмакратызацыя ў Эўропе й краінах- суседках ЭЗ ".

"Я заклапочаны тым, што падзеі, якія там адбывайцца, будуць капіявацца іншымі краінамі ў іншых рэгіёнах сьвету. Беларусь становіцца сацыяльнай і палітычнай лябараторыяй для недэмакратычных сілаў. Вось чаму мы ня можам заставацца абыякавымі", - сказаў Бузэк.

Старшыня Эўрапарлямэнту прыгадаў, што ЭЗ неаднойчы дэманстраваў сваё жаданьне падтрымліваць дыялёг зь Менскам, аднак у адказ атрымаў толькі рэпрэсіі супраць апазыцыянэраў.

кр/"Беларускі партызан"