• Першыя словы Някляева й Рымашэўскага на волі (АЎДЫЁ)
  • Audio6.23 MB
  • 20.05.2011

Скончыўся судовы працэс над двума экс-кандытатамі на прэзідэнта Уладзімерам Някляевым і Віталём Рымашэўскім. Някляеву далі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады, Рымашэўскаму 2 гады ўмоўна. Разам зь імі судзілі Сяргея Вазьняка, Аляксандра Фядуту й Андрэя Дзьмітрыева, якія атрымалі 2 гады ўмоўна, а таксама Насту Палажанку, якая атрымала 1 год умоўна. Уладзімера Някляева, які да сёньняшняга дня заставаўся пад хатнім арыштам, прэса і сябры віталі воплескамі.

Някляеў паведаміў пра свае далейшыя пляны. Ён лічыць, што цяперашні рэжым будзе адказваць ня толькі за суды над палітвязьнямі, але й за зьдзекі зь іншых людзей. Улядзімер Някляеў прызнаўся, што сьледчыя штодня дабіваліся ад яго, якой краіны ён шпіён. Яшчэ да сёньняшняга ранку ў кватэры Някляева кругласуткава знаходзіліся два кадэбэшнікі. Някляеў спадзяецца, што пасьля прысуду яны ўжо нарэшце зьехалі. Паэт ня лічыць сябе ахвярай рэжыму, такімі ахвярамі ён бачыць іншых людзей.

Былы кандыдат на прэзідэнта Віталь Рымашэўскі кажа, што рады заставацца на волі, але разумее, што ў любы момант можа патрапіць за краты.

СЛУХАЙЦЕ ГУКАВЫ ФАЙЛ!

Арцём Багданаў, Менск