• Беларускія суды папаўняюць бюджэт за кошт штрафаў
  • 21.05.2011

Беларускія суды папаўняюць бюджэт за кошт штрафаў. Якім чынам гэта адбываецца, днямі асабіста пераканалася пэнсіянерка з Берасьцейскага раёну Лідзія Шасьцюк. Падчас атрыманьня пэнсіі жанчына даведалася, што суд пакараў яе штрафам ў памеры 140 тысяч рублёў за абразу суседкі. Жанчына зьвярнулася ў раённы суд, дзе даведалася, што судовае паседжаньне адбылося яшчэ ў сьнежні. Ані павесткі ў суд, ані судовай пастановы жанчына не атрымлівала.

У судовай пастанове, выдадзенай жанчыне падчас наведваньня суду, дапушчаны шэраг памылак, пачынаючы ад месца пражываньня „асуджанай”, па прозьвішча суседкі, якая быццам бы ў вуснай форме паскардзілася на абразу участковаму. Паводле словаў праваабаронаў, да якіх па дапамогу зьвяртаецца насельніцтва, гэта не адасоблены выпадак, калі пэнсіянеры атрымліваюць велізарныя штрафы, увогуле не бываючы ў судах.

Праваабароны лічаць, што такім чынам дзяржава паляпшае сваё матэрыяльнае становішча, але пры гэтым не праводзячы судовых паседжаньняў і не інфармуючы грамадзянаў пра судовыя справы.

Лідзія Шасьцюк напісала скаргу пракурору Берасьцейскага раёну з просьбай абскардзіць пастанову суду.

кр/ charter97