• ЭЗ пашырыць сьпіс неўяздных беларускіх афіцыйных асобаў
  • 21.05.2011

У панядзелак міністры замежных справаў краін ЭЗ плянуюць ахапіць візавымі санкцыямі прыкладна яшчэ 10 прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Пашырэньне візавых санкцыяў зьяўляецца адказам Эўразьвязу на прысуды беларускім апазыцыянэрам за ўдзел у пасьлявыбарчай акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня. Акрамя зацьвярджэньня пашыранага сьпісу беларускіх афіцыйных асобаў, непажаданых на тэрыторыі ЭЗ, эўрапейскія міністры абмяркуюць агульную сытуацыю ў Беларусі й палітыку Брусэля ў дачыненьні Менска.


кр