Жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, журналістка Ірына Халіп мае намер падаць 25 траўня касацыйную скаргу на вынесены ёй прыгавор.
Як паведамлялася, 16 траўня Ірына Халіп была прыгаворана судом Заводзкага раёну Менска да двух гадоў пазбаўленьня свабоды з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады. Яна асуджана ў межах гэтак званай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.
Як адзначыла Халіп, цяпер яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Журналістка паведаміла, што й далей будзе працягваць супрацоўніцтва з расейскай "Новой газетой".
БелаПАН/вс