• 15 гадоў таму зьдзейсьніў подзьвіг ваенны лётчык У.Карват
  • 23.05.2011

Пятнаццаць гадоў таму зьдзейсніў подзьвіг ваенны лётчык падпалкоўнік Уладзімір Карват, які пасьмяротна быў удастоены званьня Героя Беларусі. 
23 траўня 1996 года пры выкананьні вучэбна-трэніровачнага палёту ў раёне Баранавічаў у самалёце Су-27 узьнік пажар. Машына стала губляць кіраваньне і падаць. Кіраўнік палётаў даў лётчыку каманду катапультавацца. Аднак улічваючы тое, што на шляху зьнішчальніка знаходзіліся населеныя пункты, Уладзімір Карват прыняў рашэньне накіраваць самалёт у бок і не дапусціць падзеньня на вёскі. Коштам уласнага жыцьця ён не дапусьціў гібелі людзей на зямлі. Зьнішчальнік упаў на поле канюшыны.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананьні воінскага абавязку, Уладзіміру Карвату было пасьмяротна прысвоена званьне Герой Беларусі. Ён першым у краіне ўдастоены гэтага высокага званьня. Імем Карвата названа вуліца ў Менску.
Уладзімір Карват — адзіны ваенны ў сьпісе грамадзян Беларусі, удастоеных званьня Героя.

БелаПАН/вс