Жонка й дачка лібійскага лідара Муамара Кадафі беларускую мяжу не перасякалі, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандар Цішчанка.
Паводле яго, у базе дадзеных асоб, якія перасякалі беларускую мяжу, іх прозьвішчаў няма.
Як паведамлялася раней, у суботу зьявілася інфармацыя, што быццам бы жонка Кадафі Сафія й дачка Аіша знаходзяцца ў Беларусі. Упершыню гэтую інфармацыю абнародаваў спадарожнікавы тэлеканал лібійскай апазыцыі.
У МЗС Лібіі сьцвярджаюць, што жонка й дачка Кадафі па-ранейшаму знаходзяцца ў Трыпалі.
вс