• Уладзімір Някляеў прапануе ўладам дыялёг
  • 23.05.2011

Уладзімір Някляеў прапануе ўладам дыялёг, нягледзячы на тое, што здарылася 19 сьнежня ў Менску. Пра гэта экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі заявіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў беларускай сталіцы, паведамляе нашая карэспандэнтка.
Паводле словаў Някляева, цяпер неабходна вызначыцца з фарматам перамоў і паспрабаваць разам выбрацца зь сёньняшняй сытуацыі.

Палітык лічыць, што засталося каля паўгода "да сацыяльнага выбуху" насельніцтва, і таму на дадзены момант неабходна ствараць стабілізацыйную сацыяльную праграму. Рэпартаж з прэс-канфэрэнцыі Някляева – у сёньняшняй праграме ў далейшай частцы. 

вс