Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу на пасяджэньні ў Брусэлі 23 траўня пашырыла візавыя санкцыі адносна Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба Рады ЭЗ, на сёньняшнім пасяджэньні міністры замежных спраў ухвалілі ўзмацненьне абмежавальных мер адносна беларускага рэжыму ў сувязі з прысудамі, вынесенымі экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Андрэю Саньнікаву й іншым прадстаўнікам апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці.
У сьпіс дададзена 13 новых прозьвішчаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і чые актывы ў краінах ЭЗ будуць замарожаныя ў выпадку іх выяўленьня. Абноўлены сьпіс будзе апублікаваны заўтра.
Як раней паведаміла БелаПАН Мая Качыянчыч, намесьніца прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, праца над "іншымі абмежавальнымі мерамі ўсё яшчэ працягваецца".
дг