Нацыянальны банк Беларусі ўсталяваў афіцыйны абменны курс на 24 траўня на ўзроўні 4930 за адзін даляр. Эўра каштуе 6914 рублёў. Афіцыйны курс на сваім сайце апублікаваў Нацбанк Беларусі.
Такім чынам, дэвальвацыя афіцыйнага курсу беларускага рубля склала 55% адносна курсу, які склаўся па выніках біржавых таргоў і 56% адносна афіцыйнага курсу на 23 траўня. У параўнаньні з пачаткам году беларускі рубель упаў амаль на 60%.
дг