• Дэвальвацыя рубля паралізавала розьнічны гандаль
  • 24.05.2011

Афіцыйная дэвальвацыя рубля амаль на 60% выклікала параліч розьнічнага гандлю. Большасьць супэрмаркетаў Менска сустрэла спажыўцоў аб’явамі на замкнёных дзвярах: “Крама з 24 траўня не працуе” або “24 траўня крама не працуе з тэхнічных прычынаў”.

Сярэднія й буйныя крамы адкрыюцца заўтра ці пасьлязаўтра — пасьля таго як цалкам заменяць цэньнікі на сваіх таварах.

afn.by/аз