Крымінальная справа ў дачыненні да гарадзенца, журналіста польскага выданьня „Gazeta Wyborcza” Анджэя Пачобута перададзеная ў суд Ленінскага раёна Гародні, па месцы жыхарства абвінавачанага.
Па словах адваката Аляксандра Бірылава, дата разгляду пакуль невядомая. Пачобута па-ранейшаму ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары Гародні.
„Звычайна дата суда прызначаецца прыкладна за два з паловай тыдні. Старшыня суда прызначае судзьдзю, тая знаёміцца са справай, прызначае дату суду й выклікае сьведак на пэўны дзень і пэўны час”, - патлумачыў Бірылаў.
Нагадаем, журналіст Анджэй Пачобут абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: часткі 1 артыкула 368 (абраза прэзыдэнта Беларусі) і па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта).
Максымальнае пакараньне па першым артыкуле - чатыры гады пазбаўленьня волі, па другім - два гады. Абвінавачваньне грунтуецца на публікацыі зьмешчаныя, між іншым, у выданьні „Gazeta Wyborcza”.
БелаПАН/аз