• Падрыхтаваны праект продажу 50% акцыяў Белтрансгазу
  • 24.05.2011

Беларусь падрыхтавала праект пагадненьня аб продажы 50% акцый ААТ “Белтрансгаз”, якія належаць дзяржаве, - паведаміў журналістам у Менску прадстаўнік аднаго з ворганаў дзяржкіраваньня Беларусі.

Паводле яго слоў, беларускі бок разьлічвае падпісаць дакумэнт у пакеце з пагадненьнем аб умовах пастаўкі й транзыту расейскага газу.

Быццам бы, намер аб куплі акцый “Белтрансгазу” прагучаў з вуснаў прэм'ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна ў сакавіку гэтага года на паседжаньні саюзнай Рады міністраў. Расейскі бок, паводле слоў чыноўніка, выказаў зацікаўленасьць у набыцьці 50% акцый “Белтрансгазу” за 2,5 млрд. далараў. Пры гэтым Пуцін папрасіў беларускі бок не навязваць Расеі якіх-небудзь дадатковых умоў.

Тэрміны продажу газатранспартнага прадпрыемства пакуль ня вызначаны, паведаміла крыніца.

Цяпер 50% акцый ААТ “Белтрансгаз” належаць расейскай кампаніі “Газпром”, астатнія 50% — беларускай дзяржаве.

БелаПАН/аз