Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў учарашняе рашэньне Эўразьвязу пра візавыя й маёмасныя санкцыі адносна 13 новых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у рэпрэсіях адносна апазыцыі.
Спадар Савіных заявіў, што „Эўрапейскі зьвяз працягвае чыніць непрыхаваны ціск на беларускіх судзьдзяў і пракурорскіх работнікаў. Гэты падыход прымушае сумнявацца ў прыхільнасьці Эўразьвязу прынцыпу незалежнасьці судовай улады”.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі зазначыў, што „адзіны рэальны выхад з канфрантацыйнай лёгікі дзеяньняў магчымы толькі праз раўнапраўны й канструктыўны дыялёг”.
svaboda.org/ az