• Дэфіцыт зьнешняга гандлю: 3 млрд 751 млн. даляраў
  • 25.05.2011

У студзені-красавіку 2011 года адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі ў Беларусі склала $ 3 млрд 751 млн. супраць 2 млрд 240 млн. у студзені-красавіку 2010 года, паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Такім чынам, прырост дэфіцыту зьнешняга гандлю склаў 85,3%.

Перавышэньне тэмпаў імпарту над тэмпамі экспарту па выніках 4 месяцаў замарудзілася да 6,7% з 19,4% па выніках I квартала.

дг