• Дэвальвацыя ў Беларусі пабіла сусьветны рэкорд
  • 24.05.2011

Па дадзеных Сусьветнага банка, афіцыйная дэвальвацыя беларускага рубля, праведзеная 24 траўня Нацыянальным банкам Беларусі, стала самай буйной у сьвеце за апошнія 20 гадоў.

Напярэдадні Нацбанк Беларусі ажыцьцявіў аднаразовую дэвальвацыю беларускага рубля да карзіны валют на 56%, пры гэтым з пачатку года курс нацвалюты зьнізіўся на 71,62%. Раней сусьветным лідэрам была Эфіопія, якая дэвальвавала сваю валюту 54%.

Беларусь ужо прысутнічала ў рэйтынгу Сусьветнага Банку найбуйнейшых дэвальвацыяй з 1990 года. Яна была лідарам у 1999 годзе, калі нацыянальная валюта была абясцэнена на 37%.

У той жа час, экспэрты лічаць, што ўлады Беларусі не спыняцца на дадзеным рэкордзе.

дг