• Лукашэнка не выключае, што вызваліць палітвязьняў
  • 25.05.2011

Аляксандар Лукашэнка ня выключыў магчымасьці вызваленьня арганізатараў акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Выступаючы ў Эўразійскім нацыянальным унівэрсытэце імя Льва Гумілёва ён, у прыватнасьці, заявіў:

“Завадатараў заклікалі да адказу па законе. Да гэтага часу крычаць (на Захадзе - ПР): “палітвязьні, вызваліце”. Хаця, здавалася б, ужо усіх адпусьцілі, акрамя дваіх, якія ў авангардзе ішлі. Вызвалім і тых, напэўна. Няма чаго дзяржаўныя грошы мантачыць у турме, праядаць хлеб”.

дг