• Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця адмаўляецца ад супрацы з рэжымам
  • 25.05.2011

Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця скарэктаваў прынятую ў сьнежні 2009 году краінавай стратэгіі па Беларусі. У адпаведнасьці з заявай на сайце ЭБРР, банк падкрэсьлівае сваю адмову ад падтрымкі беларускіх цэнтральных уладаў.

“Няма падтрымкі беларускай цэнтральнай улады: няма падтрымкі як фінансавай, так і тэхнічнай у любым выглядзе”, - сказана ў заяве.
 
У сувязі з гэтым ЭБРР адмовіўся ад раней заплянаваных інвэстыцый у праекты ў дзяржаўным энэргетычным сэктары, у тым ліку ў адносінах да аднаўляльных крыніц энэргіі, і ў сфэры транспартнай інфраструктуры.

Умовы іншых раней заплянаваных варыянтаў супрацоўніцтва з дзяржсэктарам, у прыватнасьці, крэдытаваньне дзяржбанкаў і перадпрыватызацыйная падтрымка таксама стануць больш жорсткімі й будуць разглядацца на падставе вышэйзгаданых крытэраў.

Банк сфакусуецца выключна на падтрымцы прыватнага сэктара ў Беларусі й “падтрымцы беларускага народа”.

дг