• У Менску дэфіцыт імпартных цыгарэт і іншых тытунёвых вырабаў
  • 26.05.2011

У Менску дэфіцыт імпартных цыгарэт і іншых тытунёвых вырабаў, паведамляе БелаПан. У гандлёвым цэнтры "Карона" ўведзеныя абмежаваньні на продаж імпартных тытунёвых вырабаў.

У інфармацыйным цэнтры супэрмаркета паведамілі, адпускаецца не больш чым пяць пачак цыгарэт у адны рукі. "Абмежаваньні ўведзеныя ў сувязі з недахопам цыгарэт. Паставак няма, а пакупнікі тонамі бралі. Вельмі шмат купляецца прадукцыі - на 36 мільёнаў было, на 52 мільёны", - паведаміла супрацоўніца інфацэнтра.

Паводле яе слоў, гэтае абмежаваньне будзе дзейнічаць, пакуль не нармалізуецца сытуацыя з пастаўкамі тытунёвых вырабаў.

Паводле зьвестак, у шэрагу крамаў Менска імпартныя цыгарэты адсутнічаюць наогул.

дг