У мінулым годзе на дарогах Беларусі з-за нездавальняючых дарожных умоваў адбылося 133 ДТЗ з пацярпелымі. У выніку гэтых здарэньняў загінулі 46 чалавек, параненыя — 119.
Генэральная пракуратура ўнесла прадстаўленьне аб ліквідацыі парушэньняў заканадаўства аб бясьпецы дарожнага руху міністру транспарту й камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Аналіз Пракуратуры паказаў, што негатыўны ўплыў на ўзровень траўматызму на дарогах у значнай ступені аказваюць тэхнічны стан аўтадарог, несвоечасова прынятыя меры па правядзеньні рамонтна-аднаўленчых і іншых работ, ігнараваньне уладальнікамі аўтадарог, службовымі асобамі дарожна-эксплуатацыйных і будаўнічых арганізацый патрабаваньняў бясьпекі пры іх правядзеньні.
Belaruspartisan.org/nn.by/яс