• ЗША пашыраюць санкцыі супраць рэжыму А. Лукашэнкі
  • 27.05.2011

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з заявай, у якой асудзіў прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі й гаворыць пра новыя санкцыі Злучаных Штатаў супраць беларускіх прадпрыемстваў.

У заяве пералічаюцца прозьвішчы: Уладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча й Дзьмітра Вуса. Злучаныя Штаты ўважаюць гэтых кандыдатаў і іншых актывістаў, якія былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў сувязі з разгонам 19 сьнежня – палітычнымі вязьнямі.

„Іх суды былі яўна палітычна матываванымі й не адпавядалі самым мінімальным стандартам, якія патрабуюцца ад сумленных і незалежных судовых інстанцыяў”,- заявіў Абама.

І таму ўрад ЗША ўвядзе новыя санкцыі супраць беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, у дадатак да санкцыяў, візавых абмежаваньняў і замарожваньня актываў, абвешчаных 31 студзеня. Гэтыя захады накіраваныя супраць адказных за рэпрэсіі, у прыватнасьці Аляксандра Лукашэнкі, і не накіраваныя супраць народу Беларусі.

Svaboda.org/яс