Аляксандар Лукашэнка заявіў, што шэраг СМІ, у тым ліку расейскіх, спыняць працу ў Беларусі. Ён абвінаваціў іх у нагнятаньні сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках.
"Больш за ўсё гістэрыі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за "нашымі" замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы адміністрацыі прэзыдэнта, сталі панаваць, і за замежнымі. Я ня буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі, — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка агучыў свае прэтэнзіі да СМІ, між іншым, што „абвінавачваюць Мясьніковіча і Пракаповіча за тое, што сядзяць, як мышы пад венікам". "Лічаць, колькі мы страцілі ў эканоміцы ў выніку дэвальвацыі, папракаюць, што мы будзем зноў шантажаваць Расею". "Вінавацяць нас у тым, што людзям падвысілі заробкі ў мінулым годзе".
Выступаючы на нарадзе па сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках, Лукашэнка абяцаў таксама, што ніякага бандыцкага распродажу ня будзе.
Svaboda.org/яс