• Арабская вясна народаў
  • Audio7.25 MB
  • 29.05.2011

Блізкі Ўсход ды Паўночная Афрыка надалей застаюцца ў цэнтры  ўвагі сусьветных  СМІ. Масавыя грамадзкія выступленьні, якія называюць “арабскай вясной народаў”, прывялі да палітычных зьменаў у краінах гэтага рэгіёну.  Беларусь, якая доўгі час будавала адносіны з гэтымі краінамі, абвінавачвае Захад.

“Арабская вясна народаў” па аналёгіі з падзеямі ў рэвалюцыйнай Эўропе ў 19-м стагодзьдзі пачалася ў Тунісе напрыканцы сьнежня мінулага году. Масавыя маніфэстацыі пратэсту прывялі да адстаўкі прэзыдэнта гэтай краіны. Потым хваля народных выступленьняў перакінулася на іншыя дзяржавы рэгіёну: - Эгіпет, Лібію; ды ахапіла большасьць арабскіх краінаў - Катар, Емэн, Сірыю. Пачаліся выступленьні нават у Саудаўскай Арабіі.
У розных краінах падзеі прывялі да розных вынікаў. У Тунісе ўлады рыхтуюцца да выбараў Канстытуцыйнай асамблеі, якая распрацуе новую канстытуцыю гэтай дзяржавы. У Эгіпце ўтварыўся часовы ўрад  пад кантролем войска пасьля адстаўкі шматгадовага прэзыдэнт Хосьні Мубарака. У Емэне на мінулым тыдні апазыцыя падпісала дамову з дзейсным прэзыдэнтам Алі Абдам Алахам Салахам, які падае ў адстаўку.
Вельмі напружаная сытуацыя застаецца ў Сірыі ды Лібіі. Сірыйская армія ды спэцслужбы працягваюць разгоны маніфэстацыяў - за апошнія тры дні армія забіла 27 чалавек у гэтай краіне. У сваю чаргу ў Лібіі ідзе паўнамаштабная грамадзянская вайна. На мінулым тыдні ўрад гэтай краіны зьвярнуўся з прапановай мірных перамоваў з апазыцыяй. Магчыма, што ролю пасярэдніка возьме Расея.

Сёньня мы размаўляем пра падзеі на Блізкім Усходзе з нашым камэнтатарам, палітолягам Паўлам Усавым. Цяпер, сярод заходніх экспэртаў, усё часьцей чуваць меркаваньні, што падзеі, якія адбываюцца цяпер у арабскіх краінах, гэта “Арабская вясна народаў” - сапраўднае нацыянальнае абуджэньне.

Слухайце поўны матэрыял у гукавым далучаным файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч