Полацкі рок-гурт “Індра” – цікавы й амбітны. Гурт мае ўжо 2 альбомы й спыняцца не намераны.
Гітарыстка полацкага рок-гурта “Індра” Марына Шэф на рэпэтыцыі ў полацкіх скляпеньнях распавяла нам коратка, хто сёньня слухае малады беларускі рок і якое музычнае жыцьцё адбываецца ў беларускім райцэнтры.
Полацкі рок-гурт Індра ўтварыўся ў 2003 годзе – і з таго часу выпусьціў ужо 2 альбомы, паўдзельнічаў у шэрагу фэстываляў, а некаторыя арганізоўвае самастойна. Тэксты для гурта піша знаная беларуская паэтка Лера Сом, запісваць песьні дапамагаў легендарны музыка Слава Корань. Мы пабывалі ў полацкіх скляпеньнях на рэпэтыцыі “Індры”.
СЛУХАЙЦЕ ГУКАВЫ ФАЙЛ