• Усім удзельнікам Басовішча-2011 дадуць візы
  • 30.05.2011

Беларускае аб’яднаньне студэнтаў завяршае перамовы з консульскімі аддзеламі Польшчы ў Менску й Горадні аб магчымасьці выдачы неабмежаванай колькасьці візаў для ўсіх ахвотных наведаць фэстываль «Басовішча 2011», які пройдзе з 22 па 24 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне.

Асноўнае пытаньне, якое стараюцца вырашыць арганізатары імпрэзы: якім чынам  дамагчыся, каб тыя, хто атрымаў візы, сапраўды прыехалі на «Басовішча», а не скарысталіся магчымасьцю атрымаць візу для іншых мэтаў.

Беларускае аб’яднаньне студэнтаў пакуль не называе фірмы, у якую можна будзе зьвярнуцца для атрыманьня візаў з мэтай наведаць фэстываль. Больш падрабязная інфармацыя паявіцца неўзабаве на інтэрнэт-сайце фэстывалю.

кр