Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу рэдакцыі „Нашай Нівы” на папярэджаньне Міністэрства інфармацыі ад 14 красавіка.
Цягам месяца рэдакцыя мае права абскардзіць рашэньне суду. Калі вышэйшая інстанцыя пакіне рашэньне ў сіле, то будзе размарожаны працэс закрыцьця газэты, чаго й дамагаецца Міністэрства інфармацыі.
аз